Аб`ём знешняга гандлю Беларусі ў студзені вырас на 18,1 адсотка да $4,034 млрд.
Аб`ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі ў студзені бягучага года з разліку ў фактычных цэнах павялічыўся на 18,1 працэнта да ўзроўню студзеня 2009 года і перасягнуў $4,034 млрд., паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Пры гэтым экспарт вырас на 34,5 працэнта і склаў $2,079 млрд., імпарт - на 4,6 працэнта да $1,955 млрд. Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася дадатнае ў памеры $123,7 млн.
Як растлумачылі ў Белстаце, у студзені назіраўся рост вартасных аб`ёмаў знешнегандлёвых аперацый. Гэта абумоўлена павелічэннем сярэдніх цэн на экспартаваныя і імпартаваныя тавары. У параўнанні са студзенем 2009 года сярэднія цэны экспарту ўзраслі на 22,4 працэнта, імпарту - на 23,3 працэнта. Пры гэтым фізічны аб`ём экспарту павялічыўся на 12,5 працэнта, імпарту - зменшыўся на 17,2 працэнта.
Аб`ём знешняга гандлю таварамі за студзень бягучага года склаў $3,584 млрд., у тым ліку экспарт - $1,777 млрд., імпарт - $1,806 млрд. Вартасны аб`ём экспарту тавараў у фактычных цэнах павялічыўся на 37,7 працэнта да ўзроўню студзеня 2009 года, імпарту - на 2,1 працэнта. Сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўнае ў памеры $28,5 млн. (у студзені 2009 года адмоўнае сальда было $477,5 млн.).
Асноўныя крыніцы фарміравання адмоўнага сальда - экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбітамі, сыравінай, матэрыяламі і камплектуючымі). Такіх тавараў у рэспубліку ў студзені ўвезена на суму больш за $1,445 млрд. (рост на 12,6 працэнта ў параўнанні са студзенем 2009 года), а экспартавана на $1,245 млрд. (рост на 35,4 працэнта). Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў памеры $253,6 млн.
У студзені адбылося павелічэнне паставак беларускіх інвестыцыйных тавараў на знешнія рынкі ў выніку росту вартасных аб`ёмаў экспарту грузавых аўтамабіляў (на $26 млн.), трактароў (на $16,7 млн.) і іншых тавараў. Адначасова адбылося зніжэнне імпарту металаапрацоўчых станкоў (на $35 млн.), машын і механізмаў для грунтавых работ (на $3,7 млн.), абсталявання для вытворчасці вырабаў з папяровай масы (на $3,2 млн.). У выніку па групе інвестыцыйных тавараў адмоўнае сальда ($85,4 млн.) у студзені 2009 года змяніла сваё значэнне ў студзені бягучага года на дадатнае ў памеры $44 млн.
Па выніках студзеня 2010 года дадатнае сальда знешняга гандлю харчовымі таварамі склала $115,5 млн. (у студзені 2009 года - $46,9 млн.). Павелічэнне экспарту прадуктаў харчавання на 49,5 працэнта адбылося ў выніку росту вартасных аб`ёмаў паставак белага цукру, ялавічыны, згушчанага і сухога малака, сметанковага масла.
Аб`ём знешняга гандлю паслугамі Беларусі ў студзені 2010 года склаў $457,4 млн. (120,4 працэнта да студзеня 2009 года), у тым ліку экспарт - $298,8 млн. (117,6 працэнта), імпарт - $158,6 млн. (126 працэнтаў). Сальда склалася дадатнае ў памеры $140,2 млн.
19 сакавіка, Мінск /Наталля Вярбіцкая - БЕЛТА/.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/42/328
Текущая дата: 27.12.2024