Белорусский портал в Казахстане

У Мінску пройдзе беларуска-казахстанскі бізнес-форум



24—26 чэрвеня Беларусь наведае казахстанская дэлегацыя на чале з кіраўніцкім дырэктарам АТ KAZINVEST Аскарам Арынавым.

Як паведамілі ў Мінскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, падчас візіту пройдуць дзелавыя перамовы з казахстанскімі кампаніямі. 25 чэрвеня ў гатэлі Crowne Plaza Minsk пройдзе беларуска-казахстанскі бізнес-форум з удзелам пасла Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенава і кіраўніцтва БелГПП. Затым адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам прадстаўнікоў прадпрыемстваў дзвюх краін.

Падчас мерапрыемства беларускія прадпрыемствы будуць  мець магчымасць правесці двухбаковыя перамовы па шэрагу кірункаў: інвеставанне сумесных праектаў; супрацоўніцтва ў сферы медыцыны, харчовай прамысловасці; вытворчасць упаковачных матэрыялаў, радыётэхнічных вырабаў, лакафарбавай, кабельна-правадніковай прадукцыі і г.д.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/9/21787
Текущая дата: 28.12.2024