Еўразійская эканамічная камісія паказала Расіі на неправамернасць абмежаванняў паставак і транзіту беларускай ялавічыны, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Па выніках пасяджэння Калегіі ЕЭК 30 чэрвеня прынята рашэнне паведаміць Расею аб неабходнасці выканання права Еўразійскага эканамічнага саюза. Дзеянні Рассельгаснагляду па забароне паставак у Расію і перамяшчэння праз яе тэрыторыю ў дзяржавы-члены Саюза ялавічыны, вырабленай некаторымі беларускімі прадпрыемствамі, Калегія кваліфікуе як бар`ер на ўнутраным рынку ЕАЭС.
У ходзе праведзенага маніторынгу выяўлена, што пастаўкі ў Расію беларускай ялавічыны прыпыненыя Рассельгаснаглядам з канца 2019 года.
Згодна праву Саюза ветэрынарны кантроль пры перамяшчэнні падкантрольных тавараў усімі відамі транспарту ў межах мытнай тэрыторыі ЕАЭС ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі органамі дзяржавы-члена пры іх вытворчасці і пагрузцы.
Звязда, 1 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-408/1/54366
Текущая дата: 26.12.2024