Беларусь з 1 жніўня знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 ліпеня 2022 года нумар 495, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.
Дакументам, у прыватнасці, змяняюцца стаўкі экспартных пошлін на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты — $53 за 1 т (раней — $55,2), прамагонны бензін — $29,1 за 1 т (раней — $30,3), таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, маслы змазачныя — $15,9 за 1 т (раней — $16,5).
Пастанова ўвайшла ў сілу сёння.
Звязда, 1 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-408/1/65962
Текущая дата: 26.11.2024