Беларусь і Арменія ў гэтым годзе прадаўжаюць нарошчваць тавараабарот. Аб гэтым расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Аляксандр Канюк працуе паслом у Арменіі ўжо амаль тры гады. Паводле яго слоў, гэта вельмі крэатыўная дзейнасць. «У ёй мала палітыкі і больш за ўсё эканомікі. Груба кажучы, я гандлюю мясам, малаком, трактарамі, аўтобусамі, машынамі. Галоўная задача для дыпламатаў, якую ставіць для ўсіх Прэзідэнт, — гэта экспарт», — адзначыў пасол.
За мінулы год Беларусь і Арменія павялічылі тавараабарот у два разы. «Сёння мы прадаўжаем гэту тэндэнцыю. За паўгода ў нас ужо ёсць прырост тавараабароту. Мы пастаўляем прадукты харчавання, у Арменіі яны вельмі цэняцца», — адзначыў Аляксандр Канюк.
Патэнцыял Арменіі як гандлёвага партнёра намнога большы, упэўнены дыпламат, аднак ёсць некаторыя праблемы.
Звязда, 4 верасня 2023
Звязда, 4 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-408/1/70923
Текущая дата: 26.12.2024