Белорусский портал в Казахстане

Парламент Беларусі на наступным тыдні разгледзіць ратыфікацыю пагаднення аб свабодным гандлі ЕАЭС і В`етнама



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Парламент Беларусі на наступным тыдні разгледзіць ратыфікацыю Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і В`етнама, заявіў 20 мая прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, які праходзіць у Ерэване.

"Перакананы, што гэта пагадненне - першы міжнародны дакумент ЕАЭС - пачне рэалізоўвацца ўжо ў бягучым годзе", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

У час выступлення кіраўнік урада запэўніў, што Беларусь падзяляе пасыл казахстанскага старшынства аб аб`яўленні 2016 года Годам паглыблення эканамічных адносін саюза з трэцімі краінамі і ключавымі інтэграцыйнымі аб`яднаннямі.

У гэтай рабоце, паводле яго слоў, ніхто з прысутных быць статыстам не мае намеру. Кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу, што гэтымі днямі Савет ЕЭК прыняў дырэктывы па правядзенні перагавораў з Кітаем, дадзена "зялёнае святло" на кансультацыі з Іранам.

Паводле яго слоў, Беларусь сумесна з ЕЭК і партнёрамі па ЕАЭС прыме самы актыўны ўдзел у міжнародных праектах, пры гэтым адстойваючы ў тым ліку нацыянальныя эканамічныя інтарэсы.

"Перш за ўсё размова ідзе аб нарошчванні беларускага экспарту ў гэтыя краіны і забеспячэнні належнай абароны айчынных вытворцаў", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Кіраўнікамі ўрадаў ЕАЭС прынята рашэнне правесці пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета 28 кастрычніка ў Мінску.

20 мая 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-408/2/35590
Текущая дата: 26.12.2024