Белорусский портал в Казахстане

Змяненні ў Кодэксе аб адукацыі: у школу з 5 гадоў, у класах па 30 вучняў



Міністэрства адукацыі Беларусі агучыла змяненні, якія плануюць унесці ў новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі.

Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце "СБ-Беларусь сегодня". У адпаведнасці з новай рэдакцыяй кодэкса, школьнікі змогуць ісці ў першы клас з 5 гадоў. Цяпер у бацькоў нямала нараканняў на тое, што першакласнікам можа стаць толькі той, каму на пачатак вучэбнага года ёсць 6 гадоў або спаўняецца да 30 верасня.

Акрамя гэтага, факультатывы ў суботу дазволяць для вучняў не толькі 9-11 класаў, але і для 5-8-х класаў.

Як паведамляецца, напаўняльнасць класаў павялічаць да 30 вучняў. Цяпер у сярэдняй школе максімум 25 вучняў у класе, а ў ліцэях і гімназіях - 20.

Пры гэтым канчатковае рашэнне аб напаўняльнасці класаў застаецца за заснавальнікам навучальнай установы, які павінен улічыць усе абставіны: колькасць дзяцей у мікрараёне, санітарныя нормы.

Як пракаментавала намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова, у новай рэдакцыі кодэкса з`явіцца норма аб профільнай адукацыі, плануецца скараціць і колькасць відаў устаноў адукацыі. Размова ідзе аб вячэрніх школах, вучэбна-вытворчых камбінатах і комплексах "дзіцячы сад - школа".

Што датычыцца апошніх, за ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі пры гэтым застанецца права рэалізоўваць праграмы дашкольнай адукацыі.

13 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/1/38472
Текущая дата: 30.04.2024