Белорусский портал в Казахстане

Сёлета на Міншчыне адкрыюцца дванаццаць новых дашкольных і сярэдніх устаноў адукацыі



Па інфармацыі галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, чатыры дзіцячыя сады ўжо адкрытыя — у Бараўлянах, Ратамцы, Копішчы і Калодзішчах.

Да канца года будуць пабудаваны яшчэ сем — у Чэрвені, Івянцы, Смалявічах, Мачулішчах, Міханавічах, Сеніцы і Хацежыне. Першага верасня вучняў прыме новая школа ў Копішчы, разлічаная на 1020 месцаў.

Дарэчы, у межах падрыхтоўкі да новага навучальнага года рамонт праведзены больш як у 400 устаноў вобласці. Закупленыя сорак школьных аўтобусаў, якія будуць падвозіць дзяцей да месца вучобы.

Таццяна Лазоўская
Звязда, 31 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/1/55820
Текущая дата: 03.05.2024