Белорусский портал в Казахстане

У Бабруйску «замініравалі» школу



1 верасня раніцай у ГУУС Бабруйска паступіла паведамленне з школы № 12. Туды патэлефанаваў невядомы і сказаў, што будынак навучальнай установы замініраваны і зараз выбухне, паведамляе МУС.

Месца здарэння было неадкладна ачэплена, эвакуяавалі 35 чалавек. У лічаныя хвіліны прыбылі сапёрна-піратэхнічная група ўнутраных войскаў, следча-аператыўная група і ратавальнікі.

Выбуховага прыстасавання не знайшлі.

Святочная лінейка ўсё-такі адбылася.

Неўзабаве праваахоўнікі затрымалі 64-гадовага жыхара Бабруйска. Праводзіцца праверка.

Звязда, 1 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/1/55835
Текущая дата: 03.05.2024