Белорусский портал в Казахстане

250 студэнтаў-першакурснікаў прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях у БДУ



Цырымонія адбылася 1 верасня, з удзелам каля 250 студэнтаў. У іх ліку прадстаўнікі ўсіх факультэтаў. Гэта хлопцы і дзяўчаты, якія набралі пры паступленні найбольшую колькасць балаў.

«Кожны павінен знайсці сваю місію ва ўніверсітэце» — такую ​​думку выказаў рэктар БДУ Андрэй Кароль падчас ушанавання першакурснікаў з нагоды пачатку навучальнага года. 

У прывітальным слове Андрэй Кароль выказаў надзею, што кожны студэнт зможа ў БДУ рэалізавацца ў адукацыйнай і навуковай дзейнасці, і ў будучыні шэрагі навукоўцаў, кандыдатаў і дактароў навук папоўняцца новымі імёнамі. Рэктар павіншаваў першакурснікаў з далучэннем да шматтысячнй універсітэцкай супольнасці і пажадаў пазітыўных эмоцый на працягу ўсяго навучання, а таксама навучыцца глядзець на ўсё з розных бакоў.

Сімвалічным прысвячэннем у студэнты стала ўручэнне ўсім першакурснікам значкоў з гербам БДУ. Лепшай першакурсніцы ВНУ Ілоне Мішчук, якая набрала рэкордныя 398 балаў па выніках прыёмнай кампаніі, гэты атрыбут уручыў рэктар Андрэй Кароль. Дзяўчына падзякавала за ўрачыстасць падзеі і падкрэсліла агульнасць жаданняў ўсіх студэнтаў БДУ — вучыцца і стаць часткай вялікага ўніверсітэцкага калектыву.

Таксама самых паспяховых першакурснікаў віталі прарэктары, дэканы і старшыні студэнцкіх арганізацый ВНУ.

А ўвечары ў Мінскім кафедральным Свята-Духавым саборы (вул. Кірыла і Мяфодзія, 3) адбудзецца малебен, прымеркаваны да пачатку новага навучальнага года. Удзельнікамі службы стануць кіраўніцтва, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты БДУ.

Надзея Нікалаева
Звязда, 1 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/1/55840
Текущая дата: 01.05.2024