Белорусский портал в Казахстане

Пройдзе індывідуальны конкурс па праграмаванні Bel Huawei-BSU Challenge 2020



Конкурс упершыню адбудзецца ў БДУ. Скіравана мерапрыемства на выяўленне і падтрымку адораных навучэнцаў i спецыялістаў у галіне IT, а таксама павышэнне ўзроўню адукацыі ў гэтай сферы. Змаганне арганізуюць у анлайн-фармаце з 14 па 19 верасня.

Bel Huawei-BSU Challenge 2020 не мае ўзроставых абмежаванняў і арыентаваны на навыкі праграмавання. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя школьнікі, студэнты, магістранты, аспіранты і выпускнікі ВНУ Беларусі. Для гэтага неабходна да 12 верасня запоўніць заяўку на англійскай мове https://acm.bsu.by/events/huawei2020ind1/.

Канкурсантам прапануюць вырашыць аптымізацыйную задачу з выкарыстаннем алгарытмаў на адной з моваў праграмавання.

Таксама ўдзельнікі павінны будуць у сістэме аўтаматычнага тэставання iRunner самастойна праверыць правільнасць выканання. Крытэрыямі ацэньвання выбраны дакладнасць і хуткасць рашэння.

Пераможцаў узнагародзяць каштоўнымі прызамі ад кампаніі Bel Huawei.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць БДУ і Bel Huawei.

Дадатковая інфармацыя ў групе спаборніцтвы ў месэнджары Telegram https://t.me/joinchat/DKghghznenVqUin7fQRGaA

Сяргей Расолька
Звязда, 9 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/1/55970
Текущая дата: 28.04.2024