Белорусский портал в Казахстане

Пытанні арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі павінны знаходзіцца на пастаянным кантролі



Аб гэтым заявіў падчас нарады ў профільным ведамстве міністр адукацыі Ігар Карпенка

«Міністэрствам адукацыі сумесна з Міністэрствам аховы здароўя і мясцовымі органамі выканаўчай улады на пастаяннай аснове праводзіцца маніторынг арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі, — сказаў Ігар Карпенка. — Аднак нядаўні выпадак, калі вучні сталічнай сярэдняй школы № 61 трапілі ў бальніцу з сімптомамі атручвання, кажа пра неабходнасць узмацнення работы, якая праводзіцца нават у адносінах да самых нязначных недахопаў у арганізацыі харчавання».

Адпаведныя ўказанні накіраваны ў органы кіравання і ўстановы сістэмы адукацыі.

Звязда, 23 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/1/57148
Текущая дата: 02.05.2024