Белорусский портал в Казахстане

Якасць адукацыі Інстытута бізнесу БДУ пацверджана Міжнароднай акрэдытацыяй IQA



Інстытут бізнесу БДУ атрымаў Міжнародную акрэдытацыю якасці адукацыі (IQA) Еўрапейскай асацыяцыі развіцця менеджменту (CEEMAN). Яе наяўнасць пацвярджае якасць і адпаведнасць агульнапрынятым міжнародным крытэрыям і стандартам бізнес-школы адукацыйнага працэсу ў Інстытуце бізнесу.

Наяўнасць акрэдытацыі забяспечвае міжнароднае прызнанне інстытута, пашырае перспектывы супрацоўніцтва ў галіне бізнес-адукацыі, а таксама ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях, семінарах, трэнінгах і іншых мерапрыемствах.

Для атрымання IQA ацэньваліся стратэгія, мэты, структура, навучальны працэс, навуковыя даследаванні і інавацыі Інстытута. Акрэдытацыя прысуджаецца на шэсць гадоў. Дапускаецца паўторная заяўка на яе атрыманне.

Асацыяцыя CEEMAN (Central and East European Management Development Association) была створана ў 1993 годзе для садзейнічання ў развіцці менеджменту і бізнес-адукацыі. Яга аб`ядноўвае больш за 200 членаў з 42 краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Гэта бізнес-школы, універсітэты, нацыянальныя, рэгіянальныя і міжнародныя асацыяцыі, карпарацыі і прыватныя асобы. Інстытут бізнесу БДУ стаў членам асацыяцыі ў 2019 годзе.

Надзея Нікалаева
Звязда, 23 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/1/57725
Текущая дата: 05.05.2024