Белорусский портал в Казахстане

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі прызначаны 69 перспектыўным аспірантам



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2021 годпрызначаны 69 перспектыўным аспірантам. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

У ліку стыпендыятаў - прадстаўнікі тэхнічных, фізіка-матэматычных, біялагічных, хімічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных, гуманітарных навук і спорту. Усе аспіранты выконваюць дысертацыйныя працы па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

Вынікі даследаванняў прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваныя ў навуковых выданнях, выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці ў прамысловасці, медыцыне, сельскай гаспадарцы, адукацыі.

«Прыняцце распараджэння Прэзідэнта накіравана на падтрымку творчай актыўнасці маладых таленавітых аспірантаў, развіццё айчынных навуковых школ і стымуляванне падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі», — адзначылі ў прэс-службе.

Звязда, 14 студзеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/1/58089
Текущая дата: 04.05.2024