Белорусский портал в Казахстане

ЦТ па грамадазнаўстве прайшло без парушэнняў



Цэнтралізаванае тэставанне па грамадазнаўстве прайшло без парушэнняў, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Здаваць гэты прадмет планавалі каля 13 тыс. абітурыентаў. "Не з`явіліся 826 чалавек. Выдаленых няма. Не прайшоў па медпаказаннях адзін чалавек", - расказаў Юрый Міксюк.

Наступнае ЦТ - па матэматыцы - пройдзе 23 і 24 чэрвеня, біялогіі - 26 чэрвеня. ЦТ па замежнай мове можна будзе здаць 28 чэрвеня, хіміі - 30 чэрвеня, фізіцы - 2 ліпеня, гісторыі Беларусі - 4 ліпеня, геаграфіі - 6 ліпеня, сусветнай гісторыі (навейшы час) - 8 ліпеня.

Усяго на цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі зарэгістраваліся больш за 62 тыс. абітурыентаў.

21 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/1/59919
Текущая дата: 03.05.2024