Белорусский портал в Казахстане

Кафедра комплекснага вывучэння развіцця КНР з’явіцца ў БДУ на факультэце міжнародных адносін



Дадзеная кафедра стане першай по вывучэнні ўнікальнай мадэлі развіцця КНР і будзе садзейнічаць умацаванню дзяржаўных адносін паміж Беларуссю і Кітаем.

Рэктар БДУ Андрэй Кароль адзначае дынаміку супрацоўніцтва БДУ і КНР, вынікам якой стаў першы выпуск у гэтым годзе 78 дыпламаваных спецыялістаў сумеснага Кітайска-Беларускага інстытута ДПУ-БДУ. Папулярнасць Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сярод кітайскіх грамадзян расце. Сёння іх навучаецца ў БДУ больш як 2800 чалавек, што складае 64 % ад агульнай колькасці замежных студэнтаў.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт узаемадзейнічае з кітайскімі ўніверсітэтамі і навуковымі інстытутамі ў рамках 77 дагавораў. У ліку апошніх мемарандум, які рэгламентуе супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі з універсітэтам Цінхуа. Гэты ўніверсітэт з’яўляецца адным з вядучых у Кітаі, уваходзіць у склад дзевяці элітных кітайскіх ВНУ «Ліга С9». Паводле рэйтынгу QS, ён займае 15 месца сярод лепшых універсітэтаў свету і пастаянна ўзначальвае нацыянальны рэйтынг кітайскіх універсітэтаў. Сярод яго выпускнікоў шмат вядомых навукоўцаў, дзеячаў мастацтва і палітыкаў. У іх ліку два апошніх старшыні КНР — Ху Цзіньтаа і Сі Цзіньпін.

Надзея Нікалаева
Звязда, 9 ліпеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/1/60091
Текущая дата: 02.05.2024