Белорусский портал в Казахстане

БДУІР падняўся на 307 пазіцый у сусветным рэйтынгу універсітэтаў Webometrics



У летнім рэйтынгу Webometrics Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі падняўся на 307 пазіцый і ўвайшоў у 10% лепшых сусветных універсітэтаў, заняўшы ў сусветным рэйтынгу 3279-ю пазіцыю. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Усяго ў агульны рэйтынг ўключаны больш за 31 тыс. сусветных універсітэтаў, сярод якіх 57 устаноў адукацыі Беларусі.

У сусветных рэйтынгах БДУІР уваходзіць у тройку нацыянальных лідэраў у QS, займаючы пазіцыю «1001-1200», у Impact Rankings ВНУ знаходзіцца ў пазіцыі «1001+».

Звязда, 28 ліпеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/1/60280
Текущая дата: 03.05.2024