Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі 1 верасня за парты сядуць 115 тыс. першакласнікаў



У Беларусі з 1 верасня вучэбныя заняткі пачнуць амаль 1 млн 85 тыс. вучняў, у тым ліку 115 тыс. першакласнікаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

"У 2022/2023 навучальным годзе будуць функцыянаваць 2866 устаноў дашкольнай адукацыі, 2901 дзяржаўная ўстанова адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі", - расказалі ў прэс-службе.

У ведамстве падкрэслілі, што падрыхтоўка ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі да пачатку навучальнага года ажыццяўляецца планамерна.

2 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/1/65977
Текущая дата: 01.05.2024