Міністр адукацыі Беларусі ў інтэрв’ю тэлеканалу СТВ анансаваў увядзенне ў Беларусі кодэкса правіл для навучэнцаў.
Паводле слоў Андрэя Іванца, устаноўленыя ў кодэксе правілы павінны садзейнічаць умацаванню высокага статусу педагога і праяўленню павагі да гэтай прафесіі.
«Мы плануем распрацаваць адпаведны кодэкс правіл для кожнага навучэнца і адпаведныя правілы, якія будуць выконвацца кожным з бацькоў», — адзначыў міністр.
Таксама кіраўнік Мінадукацыі падкрэсліў, што педагогам у сваю чаргу неабходна пастаянна развівацца ў сваёй галіне і асвойваць актуальныя навыкі.
Нагадаем, з новага навучальнага года ўжо ўведзены новыя правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі ва ўстановах адукацыі.
Звязда, 3 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/1/75421
Текущая дата: 23.11.2024