Трэці Беларуска-Кітайскі форум па інавацыях і прадпрымальніцтве «Новыя трэкі міждзяржаўнага прадпрымальніцтва» пройдзе 15-16 чэрвеня ў навукова-тэхналагічным парку БНТУ «Палітэхнік», паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.
«Мэта форуму — стварэнне спрыяльных умоў для развіцця супрацоўніцтва і міждзяржаўнага высокатэхналагічнага прадпрымальніцтва паміж Беларуссю і Кітаем. Асноўнымі тэматычнымі напрамкамі для абмеркавання на форуме будуць лазерныя, інфармацыйныя і нанатэхналогіі, робататэхніка і тэхналогіі машынабудавання», — адзначылі ў ДКНТ.
На мерапрыемстве таксама запланаваны прэзентацыі інавацыйных праектаў для сумеснай камерцыялізацыі, а таксама праграм падтрымкі моладзевага інавацыйнага прадпрымальніцтва.
Звязда, 14 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/11/69712
Текущая дата: 15.11.2024