Беларусь прыняла ўдзел у II Кангрэсе маладых навукоўцаў, паведамляецца ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
На пляцоўцы II Кангрэса маладых навукоўцаў удзельнікі сесіі «Прыярытэты сусветнага навукова-тэхнічнага развіцця: погляд у 2030 год» абмеркавалі два ключавыя пытанні: дзяржаўная падтрымка навукова-тэхнічнага развіцця і ідэальная мадэль узаемадзеяння маладых навукоўцаў у гарызонце 10 гадоў.
Сваім бачаннем супрацоўніцтва, зыходзячы з прыярытэтаў кожнай краіны, падзяліліся прадстаўнікі Расіі, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Узбекістана і Кыргызстана. Прыярытэты Беларусі пазначаныя ўказам Прэзідэнта № 156, у якім зацверджаны адзіныя прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі на 2021-2025 гады, і стратэгіяй НАН Беларусі «Навука і тэхналогіі: 2018-2040».
Удзельнікі сесіі — маладыя навукоўцы з краін, якія ўваходзяць у Міжнародную асацыяцыю акадэмій навук (МААН), якая забяспечвае ўзаемадзеянне паміж акадэміямі. На дадзены момант у складзе асацыяцыі 25 удзельнікаў.
Беларусь на дадзеным пасяджэнні прадстаўляла вучоны сакратар Савета маладых навукоўцаў НАН РБ Ганна Карпенка.
Звязда, 4 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/14/67299
Текущая дата: 15.11.2024