Аб гэтым заявіла кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі Наталля Чааб падчас рэспубліканскага вебінара па бяспечных паводзінах дзяцей і падлеткаў у інтэрнэце.
У Беларусі рэалізуецца комплекс мер, які накіраваны на прафілактыку кіберзлачынстваў, фармаванне бяспечных і адказных паводзін у інтэрнэце, уменне распазнаваць небяспечныя моманты.
Прадстаўнік Міністэрства адукацыі адзначыла, што з прыходам у жыццё чалавека інтэрнэту стаў актуальным і шэраг пытанняў, якія датычацца бяспечнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій.
"Статыстыка сведчыць аб тым, што злачынствы ў гэтай сферы, на жаль, за 3-4 апошнія гады не змяншаюцца, іх колькасць расце. Уваходзячы ў інтэрнэт, выкарыстоўваючы інфармацыйныя тэхналогіі, мы часам нават не ведаем, што можам сутыкнуцца з шантажом, прымушэннем да проціпраўных дзеянняў. У нашай краіне рэалізуецца комплекс мер, які накіраваны на прафілактыку кіберзлачынстваў, фармаванне бяспечных і адказных паводзін у сетцы, уменне распазнаваць небяспечныя моманты", - падкрэсліла Наталля Чааб.

У пытаннях прафілактыкі кіберзлачынстваў Міністэрства адукацыі супрацоўнічае з грамадскімі моладзевымі аб`яднаннямі, установамі адукацыі і іншымі зацікаўленымі ў гэтым структурамі.
"Сённяшні вебінар па бяспечных паводзінах дзяцей і падлеткаў у інтэрнэце праводзіцца ў рамках пагаднення, якое мы заключылі сумесна з "Мабільнымі ТэлеСістэмамі" для таго, каб яшчэ шырэй расказаць нашым дзецям аб тым, што неабходна вельмі культурна, карэктна і асцярожна паводзіць сябе ў інтэрнэце. У нас атрымаўся канструктыўны дыялог, які дазволіць мінімізаваць негатыўныя наступствы, якія могуць узнікнуць, калі мы выходзім у інтэрнэт і не ведаем, як правільна паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі", - сказала кансультант упраўлення.
13 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/14/67449
Текущая дата: 28.12.2024