Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі скарэктавалі адзіныя праграмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў



Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 3 лістапада 2022 года нумар 91, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Паводле інфармацыі Мінтранса, адзіныя праграмы дапоўнены нормамі, якія дазваляюць вучыцца на транспартных сродках з механічнай або аўтаматычнай трансмісіяй.

Таксама ўведзены новыя адзіныя праграмы перападрыхтоўкі вадзіцеляў аўтобусаў катэгорыі D на права кіравання тралейбусамі катэгорыі I і перападрыхтоўкі вадзіцеляў тралейбусаў катэгорыі I на права кіравання аўтобусамі катэгорыі D. Новаўвядзенне звязана з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця электрычнага транспарту.

Акрамя таго, зацвярджаюцца адзіныя праграмы, спецыяльна прызначаныя для вадзіцеляў, якія выконваюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў: падрыхтоўка вадзіцеляў транспартных сродкаў катэгорыі С і іх перападрыхтоўка на права кіравання саставамі транспартных сродкаў катэгорыі CE. Гэта новаўвядзенне накіравана на садзейнічанне развіццю міжнародных аўтамабільных перавозак і скарачэнне часу на падрыхтоўку (перападрыхтоўку) вадзіцеляў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Звязда, 11 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/14/67912
Текущая дата: 28.12.2024