Белорусский портал в Казахстане

Мінадукацыі Беларусі рэкамендуе карыстацца ў школах дзённікамі, распрацаванымі і выдадзенымі ў 2022 годзе



Аб гэтым заявіла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова на прэс-канферэнцыі "Аб праверцы і гатоўнасці адукацыйных устаноў Беларусі да новага навучальнага года".

"У гэтым навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе дапушчаны дзённікі вучняў, якія распрацаваны ў 2022 годзе. Дзённікі адзіныя: у іх адзіныя вокладкі і напаўненне. Мы рэкамендуем карыстацца ў школах менавіта гэтымі дзённікамі", - сказала Ірына Каржова.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі ў дзённіках абноўлены правы і абавязкі вучняў, а таксама пералік дзяржаўных свят і знамянальных дат.

"На форзацы дзённіка размешчана рэклама рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі. Там размешчана выява хлопчыка або дзяўчынкі, але гэта ніякім чынам не сведчыць, што дзённікі маюць нейкую гендарную накіраванасць. Гэта проста малюнак - рэклама рэспубліканскага псіхалагічнага цэнтра", - адзначыла начальнік упраўлення.

29 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/15/66336
Текущая дата: 15.11.2024