Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.
Сёння ў БІСД праходзіць круглы стол "Адукацыя сёння: новыя выклікі - новыя рашэнні - новая якасць". Мэта мерапрыемства - абмеркаваць асноўныя тэндэнцыі ў сферы адукацыі, сучасныя падыходы да рэгулявання адукацыйнага працэсу, пытанні адаптацыі сістэмы вышэйшай адукацыі да сучасных рэалій. У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя вынікаў даследаванняў БІСД па гэтай тэматыцы.
"Тэма круглага стала ніколі не страчвае сваёй актуальнасці. Таму што адукацыя - гэта той фундамент, ад якога залежыць, якім будзе наша грамадства і краіна ў цэлым, - сказаў Андрэй Іванец. - Сёння сістэма адукацыі працуе стабільна, на ўсіх узроўнях забяспечваецца выкананне ўсіх неабходных сацыяльных дзяржаўных стандартаў, пачынаючы ад устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Вядома, з 1 верасня мы зрабілі даволі сур`ёзны крок у новую ступень адукацыі, таму што ўступіў у сілу Кодэкс аб адукацыі. І сёння мы маем прынцыпова новыя магчымасці з пункту гледжання нарматыўна-прававой базы пры выбудоўванні нашай работы. Тут хацеў бы адзначыць, што такія навацыі, як выкарыстанне дыстанцыйных форм навучання, у першую чаргу на ўзроўні вышэйшай адукацыі, сёння ў нас узаконены. Пытанні сеткавага ўзаемадзеяння, як гарызантальнага паміж адным узроўнем адукацыі, так і вертыкальнага - паміж іншымі, - таксама гэта ўсё даволі сур`ёзна рэгламентавана".
Выпрацаваны сур`ёзныя падыходы з пункту гледжання матывацыі выбару прафесіі. "А менавіта мэтавая падрыхтоўка - таксама сур`ёзны крок наперад. І фактычна створаны ўсе неабходныя магчымасці для таго, каб заказчык кадраў мог выбіраць свайго будучага работніка, які пройдзе праз сістэму адукацыі і прыйдзе да яго на работу, - адзначыў міністр. - На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі таксама даволі вялікая колькасць навацый. Самае галоўнае - гэта падыход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Сёння Кодэксам аб адукацыі рэгламентавана, што агульная сярэдняя адукацыя - усеагульная, але гэта не значыць, што кожны павінен вучыцца 11 гадоў у школе. Мы выбудоўваем пазітыўную траекторыю заканчэння базавай школы - 9 класаў - прыход на ўзровень прафтэх, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прыход у нашу эканоміку і пры неабходнасці атрыманне ўжо вышэйшай адукацыі ў завочнай або ў вочнай форме навучання".
23 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
23 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/15/66576
Текущая дата: 29.12.2024