У Беларусі гэтым летам працаўладкаваныя каля 78 тыс. навучэнцаў і студэнтаў, паведаміла ў прэс-цэнтры начальніца упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алёна Дакукіна.
«Традыцыйна ва ўсіх рэгіёнах Беларусі служба занятасці аказвае дапамогу маладым людзям для працаўладкавання ў вольны ад вучобы час.
Як правіла, актыўнасць прыпадае на канікулы. Сёлета за мінулыя летнія дні, менавіта канікулярнага перыяду, паводле аператыўных звестак, амаль 78 тыс. навучэнцаў і студэнтаў былі ахоплены часовай занятасцю», — распавяла Алёна Дакукіна.
Моладзі прапаноўваліся работы па азеляненні тэрыторыі, кур’ерская дзейнасць, выраб швейнай і сувенірнай прадукцыі.
«На забеспячэнне гэтага кірунку ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы было накіравана больш за Br5 млн, — удакладніла Алёна Дакукіна. — Усяго ж для працаўладкавання ў гэтым кірунку на год запланавана звыш Br7,5 млн».

Звязда, 29 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/16/66331
Текущая дата: 29.12.2024