Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі пацвярджае планы аб`яднаць школьныя экзамены з цэнтралізаваным тэставаннем



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 кастрычника, размаўляючы з работнікамі Добрушскай папяровай фабрыкі.

"У бліжэйшы час мною будуць прыняты канчатковыя рашэнні. Мы нядаўна збіраліся, абмяркоўвалі гэту праблему. У мяне быў шэраг пытанняў. Я папрасіў Міністэрства адукацыі, Адміністрацыю Прэзідэнта ва ўрадзе дапрацаваць праект указа па прыёме ў ВНУ і гэтак далей. І наогул сістэму адукацыі трэба ўдасканальваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён расказаў, што з ЦТ плануецца сумясціць школьныя экзамены па двух прадметах. "З 2023 года ў нас будуць два, па-мойму, экзамены аб`яднаны - школьны і ЦТ. Так, мы аб`яднаем некаторыя экзамены", - пацвердзіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама растлумачыў, што пры паступленні на ЦТ давядзецца здаваць толькі нейкія профільныя прадметы. "Гэта значыць мы крыху хочам зняць нагрузку з дзяцей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Раней аб падрабязнасцях запланаваных змяненняў пасля нарады 12 кастрычніка ў Прэзідэнта расказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка: "Мы выходзім на беларускую або рускую мову па выбары і матэматыку - гэта будуць абавязковыя адзіныя экзамены ў выглядзе цэнтралізаванага тэставання ў пунктах ЦТ. З выдачай сертыфіката і з выстаўленнем сярэдняга бала ў атэстат паміж гадавой ацэнкай і ацэнкай, атрыманай на гэтым тэставанні, - заявіў міністр. - Але ўзнікла пытанне: ці будзем мы, дапусцім, праводзіць (у школе.) вусны экзамен па замежнай мове. Узнікла пытанне, што, можа, трэба пакінуць гісторыю Беларусі - здаваць пасля 11-га класа. Пакуль гэта пытанне абмяркоўваецца. Думаю, у бліжэйшы час мы расставім кропкі над "i".

Сумешчаны з цэнтралізаваным тэставаннем адзіны экзамен у школах плануецца ўвесці з 2023 года.

29 кастрычніка 2021, Добруш
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/17/61158
Текущая дата: 18.05.2024