Белорусский портал в Казахстане

З’явілася інтэрактыўная карта свабодных месцаў у дзіцячых садках Мінска



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

На сайтах Міністэрства адукацыі Беларусі і Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама размешчана інтэрактыўная карта з інфармацыяй аб наяўнасці свабодных месцаў у дзіцячых садках сталіцы.

Абнаўленне інфармацыі аб наяўнасці свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі Мінска будзе ажыццяўляцца штомесяц.

«Візуалізацыя звестак аб колькасці свабодных месцаў у кожнай канкрэтнай установе дашкольнай адукацыі сталіцы размяшчаецца на інтэрнэт-сайце ў раздзеле „Інтэрактыўная карта“. Цяпер Міністэрствам адукацыі ў аблвыканкамы накіраваны лісты аб правядзенні аналагічнай працы», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Да 22 красавіка інтэрактыўныя карты з інфармацыяй аб колькасці свабодных месцаў у дзіцячых садках з’явяцца на сайтах абласных упраўленняў адукацыі.

Звязда, 25 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/18/64276
Текущая дата: 15.11.2024