Новая спецыяльнасць «лічбавая эканоміка на прамысловым прадпрыемстве» з’явіцца ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, паведаміў першы прарэктар БНТУ Георгій Вяршыня.
«У нас з’яўляецца адна новая спецыяльнасць „лічбавая эканоміка на прамысловым прадпрыемстве“ на факультэце тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі. Іншых асаблівасцяў у цэлым па правілах прыёму няма. Яны класічныя — будзе тэсціраванне, свае творчыя выпрабаванні. Таму ў гэтым плане асаблівасцяў ніякіх няма. Трохі ніжэй прыём — адпаведна, конкурс будзе вышэй», — распавёў Георгій Вяршыня.
Першы прарэктар падкрэсліў: дыплом БНТУ прызнаецца ва ўсім свеце. Акрамя таго, у студэнтаў ёсць магчымасць праявіць сябе не толькі ў вучобе, але і ў грамадскім жыцці ВНУ.
«У нас высокакваліфікаваны выкладчыцкі калектыў, выдатная матэрыяльна-тэхнічная база. У нашым універсітэце кожны студэнт мае магчымасць акрамя навучання ўдзельнічаць у спорце, культуры, адпачываць у санаторыі-прафілакторыі», — адзначыў Георгій вяршыня.
У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце сёння прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва ўніверсітэта, арганізацыі заказчыкаў кадраў, дэканы і студэнты. Быў прадстаўлены «кірмаш спецыяльнасцяў», дзе адбылася прэзентацыя факультэтаў аб напрамках, праца на стэндах, распаўсюджванне рэкламы і буклетаў. Прадстаўнікі факультэтаў змаглі не толькі адказаць на ўсе пытанні, але і правесці экскурсію для гасцей. Таксама жадаючыя змаглі прайсці бясплатны прафарыентацыйны тэст і атрымаць кансультацыі па некаторых уступных выпрабаваннях.
Мерапрыемства суправаджалася выступленнем творчых і спартыўных калектываў БНТУ.
Звязда, 2 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/18/64392
Текущая дата: 15.11.2024