Бясплатны праезд на ўсе віды транспарту ў Мінску дазволены першакурснікам і другакурснікам дзённай формы навучання агульнай базавай адукацыі ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 18 сакавіка 2022 года нумар 373 уступіла ў сілу з 6 красавіка.
Навучэнцы могуць бясплатна праехаць на транспарце пры наяўнасці вучнёўскага білета. "Гэта аналаг вучнёўскіх картак. Мы цяпер прадаўжаем рэалізацыю праекта па забеспячэнні ўсіх устаноў адукацыі вучнёўскімі білетамі. Да 1 верасня плануецца забяспечыць усіх навучэнцаў ССНУ білетамі", - расказала старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Наталля Праскурава на сустрэчы з журналістамі.
"Пытанне бясплатнага праезду паступіла ад навучэнцаў аднаго з каледжаў на сустрэчы са старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым. Было дадзена даручэнне на прапрацоўку гэтага пытання, і мы прапрацавалі. Да гэтага школьнікі мелі права бясплатнага праезду ў горадзе Мінску, а дзеці, якія паступілі пасля 9 класа ў ліцэі і каледжы, такога права не мелі. Цяпер у іх гэта права ёсць", - дадала старшыня.
У перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня навучэнцы змогуць бясплатна ездзіць на аўтобусах, тралейбусах, трамваях і метро. На прыгарадны і міжгародні транспарт ільготы не распаўсюджваюцца.
6 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
6 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/18/64441
Текущая дата: 15.11.2024