Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 6-11-х класаў школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў з усіх рэгіёнаў краіны.
Падлеткам прапануецца падрыхтаваць тэзісы, рэферат, навуковы даклад па 14 геаграфічных тэмах на выбар: палеанталогія і эвалюцыйная геаграфія; картаграфаванне і ГІС-мадэляванне; ландшафтнае мадэляванне і экалагічны маніторынг; вывучэнне прыродных з’яў; краязнаўства, зялёны турызм і тапаніміка; турызм, эканамічная і сацыяльная геаграфія, палітычная геаграфія, геадэмаграфія; мінералогія і геалогія; геаграфічная культура і сусветная спадчына і іншыя.
Конкурс складаецца з двух тураў. Першы пройдзе ў завочным фармаце. Падрыхтаваныя работы трэба будзе накіраваць на электронны адрас, які ўдзельнікі атрымаюць пасля рэгістрацыі.
Другі тур арганізуюць 27 красавіка ў вочным фармаце на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Тут юныя географы выступяць з прэзентацыяй свайго навуковага даследавання і адкажуць на пытанні конкурснай камісіі.
Рэгістрацыя для ўдзелу ў конкурсе будзе адкрыта да 20 красавіка ўключна.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ і Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Патрабаванні да афармлення і зместу конкурсных работ размешчаны на сайце факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі.
Надзея Нікалаева
Звязда, 12 красавіка 2022
Звязда, 12 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/18/64516
Текущая дата: 15.11.2024