Белорусский портал в Казахстане

31 жніўня па ўсёй Беларусі — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху



Дзень пройдзе пад дэвізам “У новы навучальны год — бяспечных усім дарог!”, паведамілі ва УДАІ МУС.

Для прафілактыкі парушэнняў ПДР і аказання дапамогі маленькім удзельнікам дарожнага руху паблізу школ і ў месцах інтэнсіўнага руху дзяцей-пешаходаў будуць арганізаваны дзяжурствы супрацоўнікаў міліцыі. Акрамя таго, нарады ДПС пракантралююць выкананне правілаў бяспечнай перавозкі дзяцей, спынення і стаянкі транспартных сродкаў, будуць спыняць парушэнні і з боку пешаходаў, якія падаюць дрэнны прыклад маленькім удзельнікам дарожнага руху.

Новаўвядзеннем гэтага года стане выстаўленне мабільных датчыкаў кантролю хуткасці на участках аўтамабільных дарог і магістральных вуліц, якія праходзяць непасрэдна паблізу ўстаноў адукацыі і не абсталяваных штучнымі дарожнымі няроўнасцямі.

У бліжэйшы час пачнецца масавая перавозка дзяцей з месцаў адпачынку ў горада, у сувязі з чым ва УДАІ МУС нагадваюць кіроўцам аб няўхільным захаванні правілаў бяспечнай перавозкі непаўналетніх. Дзіця ў аўтамабілі павінна знаходзіцца ў адмысловым ўтрымліваючым прыстасаванні, адпаведным яго вазе і росту. Аўтакрэсла неабходна правільна ўстанавіць і замацаваць у аўтамабілі. Дзеці старэйшыя за 12 гадоў павінны быць прышпіленыя стандартнымі рамянямі бяспекі.

Сяргей Расолька
Звязда, 25 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/2/44649
Текущая дата: 02.05.2024