Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў педагагічных работнікаў з прафесійным святам - Днём настаўніка



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што быць настаўнікам - сапраўднае прызванне. "Вы з`яўляецеся прыкладам для сваіх выхаванцаў, фарміруеце іх светапогляд і характар", - адзначыў беларускі лідар.

"Вышэйшая ступень педагагічнага майстэрства - не толькі даваць веды, але і выхоўваць маладое пакаленне маральным, працавітым і паспяховым. Прывіваць нашым дзецям любоў да Радзімы, шанаванне духоўнай спадчыны свайго народа, імкненне развівацца і ўдасканальвацца. Знаходзячыся ў авангардзе грамадска-палітычнага жыцця краіны, быць надзейнымі партнёрамі дзяржавы ў пабудове будучыні Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць педагагічным работнікам за штодзённую працу - адну з самых важных і высакародных на Зямлі, найвялікшую адданасць прафесіі, бясконцую мудрасць і велізарную цярплівасць.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём настаўніка

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Быць настаўнікам - гэта сапраўднае прызванне. Вы з`яўляецеся прыкладам для сваіх выхаванцаў, фарміруеце іх светапогляд і характар. Вышэйшая ступень педагагічнага майстэрства - не толькі даваць веды, але і выхоўваць маладое пакаленне маральным, працавітым і паспяховым.

Прывіваць нашым дзецям любоў да Радзімы, шанаванне духоўнай спадчыны свайго народа, імкненне развівацца і ўдасканальвацца. Знаходзячыся ў авангардзе грамадска-палітычнага жыцця краіны, быць надзейнымі партнёрамі дзяржавы ў пабудове будучыні Беларусі.

Выказваю вам удзячнасць за штодзённую працу - адну з самых важных і высакародных на Зямлі, найвялікшую адданасць прафесіі, бясконцую мудрасць і велізарную цярплівасць. Жадаю моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі!

Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА, 6 кастрычніка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/2/45234
Текущая дата: 02.05.2024