Белорусский портал в Казахстане

Пярцоў пра ролю настаўніка: Месца педагога ў жыцці кожнага чалавека — галоўнае пасля бацькоў



У Палацы Рэспублікі праходзіць урачыстае мерапрыемства са святочным канцэртам, прысвечаным Дню настаўніка.

Вітаў педагагічную грамадскасць краіны намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, ён зачытаў прывітальны адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

«Роля і месца настаўніка ў жыцці кожнага чалавека — галоўнае пасля бацькоў. Настаўнік — адна з вядучых прафесій у структуры эканомікі нашай краіны, таму гэтае свята можна называць галоўным. Настаўнікі, выкладчыкі, выхавальнікі, нянечкі ў дзіцячых садках, у школах, ССНУ, ВНУ разам з бацькамі — гэта практычна ўся наша краіна. Пацвярджэннем важнасці прафесіі настаўніка з’яўляецца ў тым ліку ўвага, якая аказваецца педагогам кіраўніком нашай дзяржавы», — сказаў Уладзімір Пярцоў.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што сістэма адукацыі ва ўсе часы была, ёсць і будзе асноватворнай у кожнай дзяржаве. «Сёння сістэма адукацыі працуе з нашымі маленькімі дзецьмі ва ўстановах дашкольнай адукацыі, прышчапляюць першыя навыкі і даюць першыя веды ў школе, даюць прафесію ў каледжах і рыхтуюць высокакваліфікаваных спецыялістаў у нашых універсітэтах. Сёння мы з гонарам гаворым аб сістэме адукацыі нашай краіны. У гэтае свята хачу падзякаваць кіраўніку дзяржавы за тую падтрымку, якую ён аказвае сістэме адукацыі. Сёння ўся педагагічная грамадскасць разумее важнасць і значнасць тых задач, якія стаяць перад намі, задач не проста навучання, не проста выхавання, а падрыхтоўкі сапраўднага грамадзяніна, выхавання сапраўднага патрыёта нашай краіны», — падкрэсліў кіраўнік адукацыйнага ведамства.

Звязда, 1 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/2/75397
Текущая дата: 26.12.2024