Белорусский портал в Казахстане

11 распрацовак БДУ ўдастоены ўзнагарод на навуковым конкурсе ў Санкт-Пецярбургу



Конкурс праходзіў у Санкт-Пецярбургу, у рамках XXVI Міжнароднай выставы-кангрэса «Высокія тэхналогіі. Інавацыі. Інвестыцыі» (HI-TECH’2020).

На конкурсе «Найлепшы інавацыйны праект і лепшая навукова-тэхнічная распрацоўка года» распрацоўкі вучоных БДУ заваявалі шэсць залатых, тры срэбныя медалі і два дыпломы. 

Залатымі медалямі адзначаны навацыі «Унітэхпрама» «Шматфункцыянальны вымяральны комплекс «Alma Meter 2», «Арганізацыя прамысловай вытворчасці абагачальных фітакомплексаў і лінейкі хлебабулачных вырабаў з паніжаным утрыманнем паваранай солі і ўзбагачаных вітамінамі групы В», «Распрацоўка лінейкі мясных вырабаў з фітакампазіцыямі ( «Аўрора — 7, „Салюс“) з паніжаным утрыманнем паваранай солі, узбагачаных селенам і вітамінамі групы В». Таксама «золата» заваявалі распрацоўкі Інстытута прыкладных фізічных праблем БДУ і і фізічнага факультэта ўніверсітэта.

Усяго ад БДУ было заяўлена 11 распрацовак і ўсе яны былі ўдастоены ўзнагарод. Штогод у конкурсе прымае ўдзел каля 200 распрацовак з Расіі і краін блізкага замежжа. БДУ ўдзельнічае ў Пецярбургскім тэхнічным кірмашы з 2005 года. За гэты перыяд, уключаючы бягучы год, на яго рахунку ўжо 4 гран-пры, 35 залатых узнагарод, 45 — срэбных і 16 дыпломаў.

Надзея Нікалаева
Звязда, 21 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/21/56137
Текущая дата: 13.05.2024