Белорусский портал в Казахстане

Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь



Віншаванне Прэзідэнта з Днём настаўніка.

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Вы выбралі адну з самых высакародных прафесій. Свядома прысвяцілі сябе важнай місіі — фармаванню асобы дзіцяці.

Кожнае ваша слова застаецца ў памяці і душах вучняў і студэнтаў. Яно нясе ім веды і каштоўны жыццёвы вопыт, вучыць мысліць. А з мільёнаў лёсаў выхаваных вамі дзяцей складваецца будучыня ўсёй краіны.

Сёння ўсе вы — выхавальнікі і нянечкі дзіцячых садкоў, школьныя настаўнікі, выкладчыкі каледжаў і ВНУ, — перадаючы наступным пакаленням спрадвечныя каштоўнасці беларускага народа і найлепшыя нацыянальныя традыцыі, умацоўваеце фундамент нашай дзяржаўнасці.

Дзякую вам за вялікую працу і шчырую любоў да дзяцей.

У гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 3 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/21/56360
Текущая дата: 11.11.2024