Белорусский портал в Казахстане

Піянераў запрашаюць да ўдзелу ў новым анлайн-праекце "Пазнай Беларусь"



Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя 20 кастрычніка дае старт новаму анлайн-праекту "Пазнай Беларусь", паведаміла старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.

"Удзельнікамі праекта стануць піянеры і акцябраты ва ўзросце 7-14 гадоў. Юнакоў і дзяўчат чакае 6 месяцаў паглыблення ў гісторыю, традыцыі, прыроду Беларусі і многае іншае. Яны паспрабуюць прыгатаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні, пашыць сваімі рукамі нацыянальную цацку, падзеляцца незвычайнымі традыцыямі роднага краю", - расказала Аляксандра Ганчарова.

Выканаўшы заданні, піянеры павінны будуць выкладваць фота і відэасправаздачы на сваіх старонках у сацыяльных сетках з адзіным хэштэгам праекта #познайБеларусь.

"Пераможцаў і прызёраў конкурсу чакаюць незвычайныя прызы і дыпломы ад Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі", - дадала старшыня ЦС БРПА.

Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі ўдзелу ў праекце і прайсці рэгістрацыю можна на сайце арганізацыі.

7 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/21/56370
Текущая дата: 12.05.2024