Белорусский портал в Казахстане

Ва ўніверсітэце МНС пачаў працаваць медыяцэнтр



Ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС пачаў працаваць медыяцэнтр, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ВНУ Андрэй Садоўскі.

Галоўная мэта медыяцэнтра - інфармацыйная падтрымка асноўных відаў дзейнасці ўніверсітэта, умацаванне і папулярызацыя яго іміджу як у Беларусі, так і за яе межамі, а таксама фарміраванне культуры бяспекі ў грамадстве. Акрамя таго ў кола задач уваходзіць рэгуляванне інфармацыйных патокаў універсітэта МНС, распрацоўка і рэалізацыя праграм і праектаў для асвятлення дзейнасці ВНУ, навуковых распрацовак і дасягненняў.

"Медыяцэнтр УГА - гэта ўніверсітэцкі СМІ, які ствараюць курсанты МНС. Гэта пляцоўка, якая аб`ядноўвае маладых людзей у жаданні займацца творчасцю, праяўляць таленты, а таксама дэманстраваць свой пункт гледжання на падзеі і дзяліцца ім з навакольнымі. Як ствараць кантэнт, паводзіць сябе ў сацыяльных сетках, пісаць тэксты, здымаць відэа і фота, манціраваць ролікі і гук, трымацца ў кадры, працаваць з мікрафонам - гэтаму і многаму іншаму курсанты змогуць навучыцца на практыцы, праходзячы своеасаблівую стажыроўку ў цэнтры, асвойваючы асновы журналістыкі. Там жа яны змогуць развіваць такія сацыяльныя навыкі, як уменне прымаць рашэнні, браць адказнасць і працаваць у калектыве", - расказаў Андрэй Садоўскі.

Медыяцэнтр не толькі дасць магчымасць курсантам абмяркоўваць на розных платформах студэнцкае жыццё і навіны ўніверсітэта, але і дапаможа абітурыентам даведацца пра ВНУ усё неабходнае перад паступленнем.

Першым праектам цэнтра стаў электронны анлайн-часопіс UCP LIVE. У планах - арганізаваць студыю гуказапісу і рыхтаваць якасны відэакантэнт аб падзеях у ВНУ.

Універсітэт грамадзянскай абароны МНС - установа вышэйшай адукацыі з 87-гадовай практыкай падрыхтоўкі спецыялістаў для выратавальных ведамстваў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа.

На сямі факультэтах, 19 кафедрах, у ад`юнктуры і дактарантуры навучаюць па 18 спецыяльнасцях. За ўвесь час у Нацыянальнай вышэйшай школе па падрыхтоўцы ратавальнікаў-пажарных Беларусі падрыхтавалі больш за 55 тыс. чалавек.

7 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/21/56383
Текущая дата: 11.05.2024