Белорусский портал в Казахстане

Мінскія школьнікі адпачнуць у лагерах на зімовых канікулах



Больш за 10 тыс. мінскіх школьнікаў адпачнуць у аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем на базе школ у перыяд з 25 снежня па 8 студзеня.

У кожным раёне Мінска будуць вызначаны школы, на базе якіх створаць школьны лагер. Дзяцей забяспечаць трохразовым харчаваннем і арганізуюць іх вольны час.

У залежнасці ад узросту дзіцяці бацькам неабходна будзе даплаціць ад 36 тыс. да 76 тыс. рублёў.

Звязда, 7 снежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/22/24328
Текущая дата: 04.05.2024