Пра гэта заявіў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў падчас сустрэчы з дэлегацыямi кіраўнікоў і педагогаў сталічных устаноў адукацыі.
Як адзначыў Уладзімір Гусакоў, рабоце з моладдзю ў акадэміі надаецца першараднае значэнне: “У нас і цяпер на пастаяннай аснове праводзяцца навукова-папулярныя лекцыі, майстар-класы для адораных школьнікаў, працуюць школы юных, а таксама арганізуецца наведванне навукова-даследчых арганізацый. Але важна выйсці на новы ўзровень па выяўленні і суправаджэнні таленавітых даследчыкаў, пачынаючы са школы. У сувязі з гэтым мы ставім задачу стварэння сеткі "акадэмічных" школ, гімназій і ліцэяў”.
Кіраўнік Акадэміі навук адзначыў, што многія школьнікі жыва цікавяцца навукова-даследчай дзейнасцю. І вельмі важна не ўпусціць гэты момант, каб у будучыні маладыя людзі прысвяцілі сябе вялікай навуцы.Як было адзначана на сустрэчы, асноўным рухавіком моладзевай палітыкі ў Акадэміі навук з`яўляецца Савет маладых навукоўцаў - пастаянна дзеючы грамадскі орган пры Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мерапрыемствы, якія арганізуюцца Саветам маладых навукоўцаў, ужо сталі вядомымі брэндамі не толькі ў нашай краіне, але і на міжнароднай арэне - гэта міжнародная канферэнцыя маладых навукоўцаў “Моладзь у навуцы”, Фестываль навукі, Студэнцкі турнір прыродазнаўча-навуковых дысцыплін.
У ходзе сустрэчы былі выпрацаваны канкрэтныя крокі па выбудоўванні далейшага сістэмнага супрацоўніцтва паміж арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ўстановамі сярэдняй адукацыі ў галіне навукова-даследчай работы навучэнцаў і педагогаў.
Надзея Нікалаева
Звязда, 23 траўня 2021
Звязда, 23 траўня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/22/59379
Текущая дата: 15.11.2024