Аб гэтым паведаміў трэнер школьнікаў па спартыўным праграмаванні, педагог дадатковай адукацыі ДУА "Клуб юных пажарных г.Мазыра" Аляксей Баруноў.
Падведзены вынікі XVII Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы. Лепшым сярод беларусаў стаў Станіслаў Дамасевіч з КЮП Мазыра. Ён набраў большую колькасць балаў, чым астатнія беларускія ўдзельнікі, і ўзнагароджаны залатым медалём спаборніцтва.
Залатыя медалі таксама заваявалі Андрэй Касцяной (гімназія нумар 51 г.Гомеля), Дзяніс Лагуноў (Ліцэй БДУ).
XVII Міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяда праводзілася 8-13 студзеня анлайн з хостынгам у Алматы (Казахстан). У алімпіядзе прынялі ўдзел 295 школьнікаў, якія прадстаўлялі навучальныя ўстановы агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі з 18 краін: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Індыі, Інданезіі, Казахстана, Кыргызстана, Манголіі, Румыніі, Расіі, Сербіі, Таджыкістана, Турцыі, Туркменістана, Украіны, Узбекістана.
У кожным з двух тураў спаборніцтва за пяць гадзін удзельнікі павінны былі распрацаваць па прадстаўленых умовах тры праграмы і адправіць іх на праверку ў тэстуючую сістэму алімпіяды. Дапускалася як поўная 100-бальная ацэнка кожнага рашэння, так і частковая ацэнка, калі праграма ўдзельніка апрацоўвала правільна толькі частку ўваходных даных. Удзельнікі вялі работу з анлайн-відэапракторынгам - сістэмай відэатрансляцыі ў жывым рэжыме экранаў камп`ютараў, патокаў відэа з вэб-камер кожнага з удзельнікаў і панарамных камер у памяшканні. На баку арганізатараў у Алматы каманды наглядальнікаў адсочвалі трансляцыю аўдыя- і відэаструменяў. У Беларусі пляцоўкі для ўдзелу ў алімпіядзе былі арганізаваны ў Брэсце, Гомелі, Віцебску, Мінску, Мазыры.
16 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
16 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/23/58121
Текущая дата: 15.11.2024