Белорусский портал в Казахстане

23 чэрвеня пройдзе баль выпускнікоў БДУ



23 чэрвеня ў будынку ліцэя Белдзяржуніверсітэта (вуліца Ульянаўская, 8) пройдзе баль выпускнікоў Белдзяржуніверсітэта.

Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, на баль запрошаныя прыкладна 600 чалавек. Выпускнікоў павіншуе рэктар БДУ, акадэмік Сяргей Абламейка, прарэктары і дэканы. Самым дастойным рэктар уручыць ганаровыя дыпломы і памятныя падарункі за асаблівыя заслугі ў спартыўным, навуковым, культурным і грамадскім жыцці ўніверсітэта. У ліку ўзнагароджаных будуць 20 уладальнікаў звання "Зорка факультэта". Асаблівыя віншаванні прагучаць і ў адрас 20 юнакоў і дзяўчат, якія прызнаныя "Лепшымі выпускнікамі БДУ". Урачыстая частка прадоўжыцца традыцыйнай клятвай выпускнікоў БДУ.

Затым пройдзе канцэртная праграма. Выпускнікоў павіншуюць вядомыя артысты беларускай эстрады і творчыя калектывы БДУ.

Сёлета дыплом БДУ атрымаюць звыш 4 тыс. маладых людзей, з іх больш як 3 тысячы закончылі дзённае аддзяленне і 1,3 тыс. — завочнае.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/23/7435
Текущая дата: 06.05.2024