Удзел у алімпіядзе прынялі каманды са 105 краін свету, у агульнай складанасці 616 удзельнікаў.
Міжнародная матэматычная алімпіяда — гэта чэмпіянат свету па матэматыцы сярод школьнікаў старэйшых класаў. Першая Міжнародная матэматычная алімпіяда прайшла ў 1959 годзе ў Румыніі з удзелам сямі краін. Апошняя — у Расіі, з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій.
На алімпіядзе кожную краіну прадстаўляе каманда, якая складаецца не больш чым з шасці ўдзельнікаў і двух кіраўнікоў. Навучэнцам прапануецца вырашыць шэсць задач (па тры задачы ў дзень, на працягу двух дзён запар), кожная з іх ацэньваецца ў 7 балаў. Максімальная колькасць балаў за ўсе заданні — 42. Задачы выбіраюцца з розных абласцей школьнай матэматыкі, галоўным чынам, з геаметрыі, тэорыі лікаў, алгебры і камбінаторыкі.
Па выніках спаборніцтваў усе ўдзельнікі беларускай зборнай заваявалі бронзавыя ўзнагароды: счярод іх Аляксей Бруёк (выпускнік гімназіі № 51 г. Гомеля), Уладзіслаў Кошчанка (выпускнік гімназіі № 1 г. Баранавічы), Канстанцін Сягоднік (выпускнік гімназіі № 8 г. Віцебска ), Мікіта Хоміч (выпускнік Ліцэя БДУ), Паліна Чэрнікава і Мікіта Шаўнеў (абодва выпускнікі гімназіі № 41 г.Мінска).
Надзея Нікалаева
Звязда, 2 кастрычніка 2020
Звязда, 2 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/25/56310
Текущая дата: 15.11.2024