Пра гэта на прэс-канферэнцыi ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiў начальнiк галоўнага ўпраўлення прафесiйнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Сяргей Каспярович.
На бюджэтную форму атрымання адукацыi сёлета ў ВНУ залiчана каля 26,3 тысячы чалавек i прыкладна столькi ж — на платную, хоць на платную форму навучання планавалася набраць абiтурыентаў больш. А ўсяго прыём на ўзровень вышэйшай адукацыi ажыццяўлялi 50 устаноў (42 дзяржаўныя i 8 прыватных).
Цэнтралiзаванае тэставанне сёлета праходзiла каля 64,3 тысячы абiтурыентаў, што прыкладна на 12,5 тысячы менш, чым летась. Абсалютныя вынiкi (100 балаў) паказалi 323 удзельнiкi, а два стабальныя сертыфiкаты ЦТ атрымалi 15 чалавек (у 2019 годзе — 12).
Найбольш запатрабаваныя аказалiся спецыяльнасцi ў галiне правазнаўства i мiжнародных адносiн. Напрыклад, на «мiжнароднае права» на факультэце мiжнародных адносiн у БДУ прахаднымi на бюджэт былi 386 балаў. У БДМУ традыцыйна запатрабавана спецыяльнасць «стаматалогiя» (383 балы). Для паступлення на «лiнгвiстычнае забеспячэнне мiжкультурных камунiкацый» у БДЭУ трэба было мець 360 балаў.
Што датычыцца конкурсных паказчыкаў, то, напрыклад, на спецыяльнасцi «дызайн» у БДУ на адно месца прэтэндавалi 12 чалавек, «эканомiка i кiраванне на прадпрыемстве» ў БДТУ — 5 чалавек, «псiхалогiя» ў БДПУ — 4 чалавекi, «iнфармацыйныя сiстэмы i тэхналогii (у гульнявой iндустрыi)» у БДУIР — 7 чалавек на месца.
Па словах Сяргей Каспяровiча, сёлета, як i ў папярэднiм годзе, на асобныя спецыяльнасцi аб`яўляўся дадатковы набор на бюджэт, паколькi вакантнымi засталося больш чым 190 месцаў. Пераважна гэта былi спецыяльнасцi сельскагаспадарчага профiлю. Асаблiва складана было прыцягнуць абiтурыентаў на спецыяльнасць «заатэхнiя»: 84 месцы ў дзвюх ВНУ так i засталiся незапоўненыя нават пасля дадатковага набору.
У сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы на бюджэтную форму атрымання адукацыi падало дакументы больш за 24,5 тысячы чалавек i больш як 12 тысяч — на платную. Усяго на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыi планавалася набраць каля 40 тысяч чалавек.
Намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення прафесiйнай адукацыi — начальнiк упраўлення прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Аляксандра Пятрова расказала, што найбольш папулярныя ў абiтурыентаў сталi спецыяльнасцi, звязаныя з жывапiсам, дызайнам i правазнаўствам. Таксама высокай цiкавасцю з боку абiтурыентаў традыцыйна карыстаюцца кiрункi ў сферы iнфармацыйных тэхналогiй, спецыяльнасцi медыцынскага i педагагiчнага профiляў.
Прымалi дакументы ў абiтурыентаў 110 каледжаў, з iх дзевяць прыватнай формы ўласнасцi, а таксама 83 установы адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi (гiмназii-каледжы, вучылiшчы алiмпiйскага рэзерву).
Аляксандра Пятрова звярнула ўвагу на важнасць апераджальнай падрыхтоўкi кадраў ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыi, што дазваляе выпускнiкам пасля iх заканчэння быць канкурэнтаздольнымi на рынку працы. Таксама ў апошнiя гады ў сiстэме прафесiйнай адукацыi актыўна развiваюцца так званыя рэсурсныя цэнтры, якiя аснашчаюцца высокатэхналагiчным абсталяваннем i дазваляюць весцi практыкаарыентаваную падрыхтоўку спецыялiстаў. Больш за тое, установы адукацыi ўзаемадзейнiчаюць памiж сабой, каб забяспечыць максiмальны доступ усiх навучэнцаў адпаведных спецыяльнасцяў да гэтага абсталявання.
Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 25 жніўня 2020
Звязда, 25 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/26/55640
Текущая дата: 15.11.2024