Усяго будзе выдзелена 24 гранта і пашыраны спіс факультэтаў-удзельнікаў.
З гэтага года конкурс пройдзе сярод студэнтаў 2, 3, 4 курсаў (акрамя выпускнога) факультэтаў: біялагічнага, механіка-матэматычнага, фізічнага, хімічнага, факультэтаў радыёфізікі і камп`ютарных тэхналогій, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.
Кандыдатам неабходна мець высокі бал паспяховасці, падрыхтаваць матывацыйнае эсэ, аўтабіяграфію, а таксама займацца навукова-даследчай дзейнасцю. Стыпендыя прысуджаецца на бягучы навучальны семестр, удзельнічаць у конкурсе можна неабмежаваную колькасць разоў. Вынікі конкурсу будуць падведзены на пасяджэнні камітэта стыпендыі 5-6 кастрычніка бягучага года.
Нагадаем, конкурс на атрыманне стыпендыі ад вядучага стваральніка камп`ютарных гульняў праводзіцца ў БДУ з 2019 года ў чацвёрты раз. Ён накіраваны на стымуляванне і матывацыю моладзі да навуковай дзейнасці. Раней у рамках конкурсу вылучалася 16 стыпендый.
Надзея Нікалаева
Звязда, 22 верасня 2020
Звязда, 22 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/26/56169
Текущая дата: 29.12.2024