На 10 жніўня сума дапамогі склала Br7,8 млн, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Напярэдадні 2020/2021 навучальнага года ва ўсіх рэгіёнах Беларусі шматдзетным і малазабяспечаным сем`ям, у якіх выхоўваюцца дзеці школьнага ўзросту, аказваецца матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку да школы.
Ёсць некалькі напрамкаў такой падтрымкі.
Па дзяржаўнай праграме "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады (падпраграма "Сям`я і дзяцінства") - сем`ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей. Мясцовыя Саветы дэпутатаў сваім рашэннем вызначаюць канкрэтны памер выплат у залежнасці ад фінансавых магчымасцей рэгіёна. Але да 30 працэнтаў БПМ, дзеючага на 1 жніўня 2020 года, на кожнага школьніка.
"У бягучым годзе плануецца аказаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу 102 тыс. сем`яў, у якіх выхоўваецца 210,7 тыс. дзяцей. Агульная сума выплат складзе Br11,4 млн", - адзначылі ў Мінпрацы.
Сярэдні памер выплат складзе на адно дзіця - Br54, на сям`ю - Br112. Выплаты ўжо атрымалі амаль палавіна сем`яў.
Наступны напрамак - дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога малазабяспечаным (у тым ліку шматдзетным) сем`ям з непаўналетнімі дзецьмі ў выглядзе аднаразовых дапамог на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прылад і штомесячных сацыяльных дапамог.
На 10 жніўня такая дапамога прадастаўлена 2,7 тыс. сем`яў (6,6 тыс. дзяцей) на суму амаль Br1,5 млн. З іх аднаразовая дапамога выплачана 808 сем`ям (1,8 тыс. дзяцей) на суму Br290 тыс.; штомесячная дапамога - амаль 2 тыс. сем`яў (4,8 тыс. дзяцей) на суму Br1,2 млн.
Яшчэ 2,2 тыс. сем`яў (6,4 тыс. дзяцей) атрымалі дабрачынную і гуманітарную дапамогу на суму амаль Br80 тыс.
Па месцы работы бацькоў у адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі і іншымі лакальнымі актамі матэрыяльная дапамога аказана 3,4 тыс. сем`яў (6 тыс. дзяцей).
"Усяго з 1 ліпеня па 10 жніўня розныя віды дапамогі на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года аказаны на суму Br7,8 млн", - рэзюмавалі ў Мінпрацы.
Сем`ям з ліку атрымальнікаў трэба звяртацца за аказаннем дапамогі ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган па месцы жыхарства.
14 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
14 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/27/55312
Текущая дата: 15.11.2024