На цэнтралізаваным тэставанні па грамадазнаўстве 100 балаў набралі 44 абітурыенты, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
Рэзультаты ЦТ па грамадазнаўстве ўжо даступны абітурыентам у асабістых кабінетах на сайце РІКВ. "У гэтым годзе 100 балаў набралі 44 абітурыенты, у мінулым іх было 15", - расказаў Юрый Міксюк.
Як можна заўважыць, колькасць стабальнікаў у гэтым годзе павялічылася фактычна ў тры разы. "Матывацыя і падрыхтоўка абітурыентаў садзейнічае таму, што вялікая іх колькасць набірае абсалютныя рэзультаты", - дадаў дырэктар РІКВ.
ЦТ па грамадазнаўстве праходзіла 29 чэрвеня. Здаваць гэты прадмет планавалі больш як 12,8 тыс. абітурыентаў. З зарэгістраваных не з`явіліся амаль 7 працэнтаў.
Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш як 64 тыс. чалавек. Наступнае ЦТ - па гісторыі Беларусі - пройдзе 12 ліпеня.
10 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
10 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/28/54533
Текущая дата: 15.11.2024