Як паведамляе прэс-служба ВНУ, ён сфармаваўся на спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый».
Усяго на 1088 бюджэтных месцаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прэтэндавалі 2254 абітурыенты.
Прахадны бал на групу спецыяльнасцяў «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права» склаў 335, на спецыяльнасці «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі»- 334, «Мытная справа» - 324.
Запатрабаванымі ў абітурыентаў былі таксама спецыяльнасці «Дызайн (віртуальнага асяроддзя; касцюма і тканін; графічны)», «Эканамічнае права», «Турызм і гасціннасць» , «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка», «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
483 абітурыента «купалаўскага» ўніверсітэта маюць агульную суму балаў 300 і больш, 6 абітурыентаў з’яўляюцца пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды, 23 — пераможцамі III (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. 94 абітурыента скончылі падрыхтоўчыя курсы факультэта давузаўскай падрыхтоўкі. І 165 абітурыентаў маюць дыплом з адзнакай або залаты ці сярэбраны медаль.
20 выпускнікоў профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці сталі першакурснікамі па выніках гутаркі.
Як падкрэсліваюць у прэс-службе ГрДУ, створаны ў рамках праекта «Лічбавы універсітэт +» сэрвіс «Лічбавая прыёмная камісія» дазволіў сёлета аптымізаваць працэсы падачы дакументаў, інфармавання і дыстанцыйнага кансультавання абітурыентаў. Менавіта дзякуючы яму абітурыенты атрымалі паведамленні аб сваім залічэнні ў студэнты адразу пасля пасяджэння прыёмнай камісіі.
Прыём дакументаў на платную форму навучання працягваецца да 15 жніўня.
Надзея Нікалаева
Звязда, 8 жніўня 2020
Звязда, 8 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/28/55180
Текущая дата: 28.12.2024