У склад аўтарскага калектыву ўвайшлі рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Марат Жылінскі і навукоўцы ВНУ.
Пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Кавалені выдадзены навучальны дапаможнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)».
З улікам таго, што напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Беларусі была абвешчаная ўсенародная акцыя па стварэнні «Народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны — згадаем усіх», у дапаможнік уведзена рубрыка «Ствараем летапіс вайны». У ёй навучэнцам прапануецца звярнуць увагу на старонкі гісторыі сваёй сям’і і населенага пункта, у якім яны жывуць.
У дапаможніку прыводзяцца шматлікія дакументальныя матэрыялы, знойдзеныя аўтарамі ў архівах Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Польшчы, картасхемы, шматлікія ілюстрацыі, якія дапаўняюць і пашыраюць тэкст параграфаў дапаможніка і садзейнічаюць больш глыбокаму засваенню гістарычных звестак.
Надзея Нікалаева
Звязда, 8 чэрвеня 2020
Звязда, 8 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/29/54038
Текущая дата: 15.11.2024