Белорусский портал в Казахстане

БДУ ўвайшоў у спіс лепшых універсітэтаў Еўразіі



Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у лік паўсотні лепшых ВНУ Еўразіі, падрыхтаваны брытанскім выданнем Times Higher Education (THE).

У рэйтынгу лепшых вышэйшых навучальных устаноў мацерыка Белдзяржуніверсітэт заняў 44 месца.

Галоўная ВНУ краіны традыцыйна займае месцы ў рэйтынгах лепшых універсітэтаў свету і часцей за ўсё БДУ аказваецца адзіным айчынным універсітэтам у адпаведных спісах.

Так, Белдзяржуніверсітэт увайшоў у рэйтынг пяцідзесяці лепшых універсітэтаў Еўразіі. У спісе ВНУ заняў 44 месца.

Пры падрыхтоўцы рэйтынгу ўлічваліся ўзровень адукацыі і даследаванняў, а таксама цытаванне і шэраг іншых характарыстык.

Лепшым ВНУ мацерыка быў названы Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава, другое месца заняў Маскоўскі інстытут фізікі і тэхналогіі, трэцяе — Томскі політэхнічны.

Характэрна, што ў поўную версію рэйтынгу, якая ўключае больш за 70 ВНУ Еўразіі, не ўвайшоў ніводны ўніверсітэт Польшчы, Літвы і Латвіі. З суседзяў Беларусі прадстаўлена таксама Украіна, прычым адразу чатырма ВНУ. Самае высокае — 49-е месца — займае Кіеўскі ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі.

Мінск, 31 жні ўня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/3/44747
Текущая дата: 28.04.2024